Я проста закахаўся ў вашу краіну і асабліва ў людзей: гасцінных, добразычлівых, адкрытых, — кажа грузінскі велатурыст. - Я адчуваю сябе тут вельмі камфортна, як у гасцях у самых блізкіх сяброў

11.12.2024

Я проста закахаўся ў вашу краіну і асабліва ў людзей: гасцінных, добразычлівых, адкрытых, — кажа грузінскі велатурыст. - Я адчуваю сябе тут вельмі камфортна, як у гасцях у самых блізкіх сяброў

Так пра нашу Беларусь гаворыць жыхар Грузіі Надар Бярыдзе, якога сёння гасцінна сустрэлі на Лепельшчыне.

У наступным годзе Надар Бярыдзе плануе запусціць вялікую эстафету "Уладзівасток-Брэст" – гэта маштабнае мерапрыемства, аўтарам і асноўным удзельнікам якога з'яўляецца сам Надар. Асноўная мэта эстафеты -садзейнічанне развіццю і папулярызацыі спорту, турызму і актыўнага ладу жыцця. А таксама знаёмства з багатай культурай і традыцыямі краін і рэгіёнаў.

Можна падумаць, што гэта з вобласці фантастыкі, але Надар сцвярджае, што такое рэальна. Ён 10 гадоў займаецца велапрабегам і за сваю кар'еру грузінскі падарожнік пераадолеў больш за 68 тысяч кіламетраў праз 28 краін свету.

Асноўнай місіяй яго велатура, як сцвярджае грузінскі падарожнік, з'яўляецца прапаганда міру і талерантнасці, здаровага ладу жыцця, падтрыманне сувязяў паміж народамі.

У вас квітнеючая, мірная краіна, якую не скалынаюць ніякія канфлікты, і гэта вялікае шчасце жыць у мiры, - кажа Надар Бярыдзе.