Яркае свята талентаў прайшло ў Стайскім СДК, які сабраў самых таленавітых дзяцей з усяго раёна на конкурсе "Зоркі з будучыні-2025"

16.05.2025

Яркае свята талентаў прайшло ў Стайскім СДК, які сабраў самых таленавітых дзяцей з усяго раёна на конкурсе "Зоркі з будучыні-2025"

З самага пачатку свята вядучыя стварылі атмасферу радасці і творчасці, вітаючы гледачоў і прадстаўляючы строгае, але справядлівае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі раённай адміністрацыі, культуры і СМІ.

Яркія выступленні і незабыўныя моманты. Конкурсная праграма была насычанай: песні, вершы і нават танцавальныя чэленджы – юныя артысты паказалі ўсё, на што здольныя.

Кранальныя нумары ў гонар герояў - песні "Мой дзядуля герой", "Салют героям" і "Iдзе салдат па горадзе" – нагадалі пра важнасць памяці і павагі да подзвігаў продкаў.

Запальныя кампазіцы і– "Вецер пераменаў", "Сігма Бой" і "Мышы" - зарадзілі залу энергіяй і ўсмешкамі.

Лірычныя моманты - верш "Два полі" і песня "Шчасце" – кранулі сэрцы гледачоў.

Асаблівае захапленне выклікала гульня-топалка "Пікнік", дзе і дзеці, і дарослыя весела пляскалі і тупалі, правяраючы сваю ўважлівасць. А завяршылася свята масавым танцам "Мы маленькія зоркі", у якім прынялі ўдзел усе госці.

Узнагароджанне і фінал. Пасля доўгай нарады журы абвясціла пераможцаў, уручыўшы дыпломы і памятныя падарункі. Але галоўнае - кожны ўдзельнік адчуў сябе сапраўднай зоркай!