З мэтай развіцця садаводства і фарміравання экалагічнай культуры вучняў ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь рэалізоўваецца праект "Сад надзеі". Актыўны ўдзел у ім прымаюць і школы Лепельшчыны

25.09.2024

З мэтай развіцця садаводства і фарміравання экалагічнай культуры вучняў ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь рэалізоўваецца праект "Сад надзеі". Актыўны ўдзел у ім прымаюць і школы Лепельшчыны

Так, навучэнцы 10 профільнага класа Заслонаўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна сабралі ўраджай школьнага пладовага сада. І хоць ураджай сёлета невялікі, нашы юныя садоўнікі з энтузіязмам збіралі вырашчаныя ў неспрыяльных кліматычных для нашага рэгіёну ўмовах плады яблыкаў і груш.

10 кілаграм яблыкаў і 2 кілаграмы груш, сабраныя хлопцамі ў выніку акцыі, стануць пачастункам для пажылых людзей вёсак Заслонава і Межыца да Дня пажылога чалавека.