Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
26.03.2024
З падрыхтоўкі глебы даецца старт пасяўной. Так лічаць лепельскія аграрыі
У СПФ "Заазер'е" ААТ "Віцебскі мясакамбінат" працягваецца вясновая кампанія: вядуцца ўзворванне палёў, падкорм і сяўба аднагадовых культур.Як нам расказаў аграном Аляксандр Міхаль, гаспадарка правяла ўзворванне пад яравыя культуры на плошчы 940 гектараў.
Ідзе падкорм азімых збожжавых і крыжакветных культур. Гэтыя работы выкананы на плошчы 1040 гектараў. Аграрыі працягваюць падкормку шматгадовых, а таксама лугапашавых угоддзяў. Праведзены падкорм на плошчы 1120 гектараў.
Механізатары Сяргей Касцюковіч і Іван Буйніцкі ў сельгаспрадпрыемстве працуюць больш за 10 гадоў, маюць дастатковы вопыт, зараз працуюць на ўзворванні палёў. Як кажуць мужчыны, правільна і своечасова выкананае вясновае ўзворванне служыць закладам будучага важкага ўраджая. Працаўнікі добра ведаюць, што з іх дзейнасці, з падрыхтоўкі глебы даецца старт новай пасяўной. І для іх зараз дарагая кожная хвіліна, наперадзе вялікі аб'ём работы. Па гэтай прычыне гутарыць доўга не давялося, хутка механізатары акуратна вялi магутны трактар па полі, пакідаючы ўслед за ім чорную раллю. У завяршэнне хочацца адзначыць, што мужчыны добрыя сем'яніны і шматдзетныя бацькі.
Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"