З рабочым візітам Лепельскі раён наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак

15.10.2024

З рабочым візітам Лепельскі раён наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак

Парламентарый сустрэўся з кіраўніцтвам раённай арганізацыі ГА "Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў", членамі раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" і прадстаўнікамі іншых грамадскіх арганізацый, з якімі абмеркаваў праект Закона "Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў".

На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Серабро.

Дэпутаты на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект, які прадугледжвае дадатковыя льготы асобным катэгорыям ветэранаў ВАВ, былым вязням фашызму, ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, мужам загінуўшых ваеннаслужачых і іншым.