Клопат і дапамогу ў гэтыя снежныя марозныя дні з асаблівай аддачай і стараннем праяўляюць сацыяльныя работнікі

16.01.2026

Клопат і дапамогу ў гэтыя снежныя марозныя дні з асаблівай аддачай і стараннем праяўляюць сацыяльныя работнікі

Да звыклых клопатаў дадаліся і сезонныя - прынесці дроў, падпаліць печ, расчысціць снег... Жыхарка Лепеля Ніна Марцынкевіч упэўненая: без сацыяльнага работніка ў такую зіму камфортна не пражывеш. Кожны дзень лепельчанка чакае свайго любімага і дарагога памочніка Анжэлу Цюкала. Для Ніны Лявонаўны яна яшчэ і сябар. Жанчына пражывае адна, дзеці жывуць у Оршы, таму летам яна прыняла рашэнне ўпусціць у сваё жыццё новага чалавека. Час паказаў: гэта было верным рашэннем!