Загаранне аўтамабіля ў Лепелі

21.01.2026

Загаранне аўтамабіля ў Лепелі

18 студзеня каля гадзіны ночы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля па вуліцы Калініна горада Лепеля.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца пажару назіралася адкрытае гарэнне легкавога аўтамабіля Volkswagen Passat, 1988 г. в.

У выніку пажару ў аўтамабілі пашкоджаны маторны адсек, салон, лакафарбавае пакрыццё.

Прычыну здарэння трэба высветліць экспертам. Як паказвае статыстыка, у падобных выпадках, найбольш частая прычына загаранняў – няспраўнасць электраправодкі аўтамабіля, з прычыны якой адбываецца кароткае замыканне.

МНС нагадвае ўладальнікам транспартных сродкаў, што неабходна рэгулярна праводзіць дыягностыку транспартных сродкаў на сертыфікаваных СТА і ўтрымліваць у спраўным стане свой аўтамабіль.