Выдатныя канікулы дзяцей з Данецкай Народнай Рэспублікі ў Лепельскай "Жамчужыне" завяршаюцца. Ужо заўтра дзеці адправяцца на радзіму

17.12.2024

Выдатныя канікулы дзяцей з Данецкай Народнай Рэспублікі ў Лепельскай "Жамчужыне" завяршаюцца. Ужо заўтра дзеці адправяцца на радзіму

Вернуцца ў свае дамы хлопцы з абагрэтымі сэрцамі, падарункамі і самымі лепшымі ўспамінамі аб гасціннай Беларусі.

Вернуцца ў свае дамы хлопцы з абагрэтымі сэрцамі, падарункамі і самымі лепшымі ўспамінамі аб гасціннай Беларусі.

Каб пажадаць шчаслівага шляху дзецям з Данбаса, у здраўніцу сёння прыбыла намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак. Вераніка Аляксандраўна запэўніла рабят, што Лепельшчына будзе рада сустрэць іх зноў у госці, пажадала шчаслівага Раства і Новага года.

Візіт прадстаўніка ўлады не абышоўся без падарункаў. З сабой намеснік старшыні прывезла рэчы, сабраныя ў рамках абвешчанай акцыі па зборы дапамогі дзецям з суседняй дзяржавы.

Быць датычнымі да добрай справы падахвоціліся многія арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы раёна, а таксама асобныя жыхары Лепельшчыны. Для дзяцей сабралі салодкія пачастункі, цацкі, канцылярыю, адзенне.

Героі ўсёй гэтай гісторыі, бясспрэчна, засталіся задаволеныя. Эмоцыі не хлусяць. Глядзіце відэа.