Намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Дурноў і начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома з рабочым візітам наведалі Лепельскі раён

07.08.2025

Намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Дурноў і начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома з рабочым візітам наведалі Лепельскі раён

Спачатку прадстаўнікі рэгіянальнай улады ў суправаджэнні старшыні райвыканкама Міхаіла Кісялевіча, намеснікаў старшыні райвыканкама Веранікі Хомбак, Мікалая Латышава і начальніка аддзела па адукацыі Галіны Гарбянок праверылі ход будаўніцтва дзіцячага садка ў новым мікрараёне па вуліцы Чуйкова. Падчас сустрэчы абмеркавалі праблемы, якія ўзнікаюць у працэсе будаўніцтва, і шляхі іх вырашэння.

Будынак па-сапраўднаму прасторны – тры паверхі на 230 месцаў. На тэрыторыі будуць размешчаны гульнявыя пляцоўкі для груп розных узростаў, ценявыя навесы, а таксама гульнявыя комплексы тэматычнай накіраванасці.

Госці наведалі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж, дзе азнаёміліся з правядзеннем рамонтных работ у інтэрнаце і ходам падрыхтоўкі да навучальнага года.

Таксама пад час сустрэчы былі абмеркаваны перспектывы развіцця раёна.