Намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак сёння сустрэлася з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі раёна і калектывам аграрна-тэхнічнага каледжа

06.01.2026

Намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак сёння сустрэлася з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі раёна і калектывам аграрна-тэхнічнага каледжа

Сустрэча была прысвечана абмеркаванню рашэнняў пасяджэння УНС і ключавых напрамкаў развіцця краіны.

Цэнтральнай тэмай дыялогу сталі асноўныя палажэнні Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Парламенту і сем ключавых прыярытэтаў новай Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады. Вераніка Аляксандраўна перакананая, што менавіта моцная эканоміка — адзін з гарантаў незалежнасці і самадастатковасці нашай дзяржавы.