Пасяджэнне пашыранага савета Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" прайшло ў Віцебску

05.03.2025

Пасяджэнне пашыранага савета Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" прайшло ў Віцебску

Дзмітрый Дзямідаў падкрэсліў, што па выніках 2024 года Віцебская вобласць прызнана адным з лідараў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны па тэмпах прыросту мэтавых паказчыкаў. Такую тэндэнцыю неабходна замацаваць і працягнуць.

Член вышэйшага палітычнага савета выказаў упэўненасць, што партыя "Белая Русь" таксама сур'ёзна праявіць сябе напярэдадні важнейшых палітычных мерапрыемстваў, такіх як Усебеларускі народны сход, святкаванне 80-годдзя Перамогі.

Таксама на пасяджэнні былі адзначаны і нашы землякі па выніках работы за 2024 год. Членам партыі Лепельскага раённага аддзялення аб'яўлена падзяка, а старшыня аддзялення Юрый Мілы ўзнагароджаны дыпломам за актыўную працу па партыйным будаўніцтве і актыўны ўдзел у грамадска-палітычнай дзейнасці.