Зачаравальную атмасферу на выставе "Мая Беларусь" стварае зона культурных праектаў - пляцоўка, на якой праходзяць мерапрыемствы рознага фармату, якія прадстаўляюць рэгіёны Беларусі

13.01.2025

Зачаравальную атмасферу на выставе "Мая Беларусь" стварае зона культурных праектаў - пляцоўка, на якой праходзяць мерапрыемствы рознага фармату, якія прадстаўляюць рэгіёны Беларусі

Тут лепельчане паглядзелі самыя яркія культурныя і культурна-гістарычныя дасягненні краіны.

І вядома, асаблівае месца на выставе займае Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які з'яўляецца візітнай карткай не толькі Віцебшчыны, але і Рэспублікі Беларусь.

Прыемна, што Паўночны рэгіён прадстаўляюць і нашы таленавітыя Лепельскія артысты - фальклорны клуб "Кругаверць" і народны клуб "Стайскія прысмакі", каля якіх заўсёды вялікая колькасць неабыякавых да танцаў жыхароў нашай краіны і не толькі...

Цэлую залу гледачоў у павільёне Віцебскай вобласці ўдалося сабраць народнаму фальклорнаму клубу "Кругаверць" з Лепеля

Кіраўнік Святлана Карабань падзялілася, што наведвальнікі не толькі гасцінна прынялі калектыў з народнымі танцамі, але і не пабаяліся стаць актыўнымі ўдзельнікамі.

- На танцы прыходзяць паглядзець самыя розныя людзі. Нас радуе вялікая ўвага з боку дзяцей і моладзі. Гледзячы на іх, можна запэўніць, што ў нашай культуры ёсць годная будучыня.

Без долі сумневу Святлана Анатольеўна адзначае, што пляцоўка паўночнага рэгіёну адна з самых актыўных і душэўных.

Сакрэт, на яе думку, просты: усё, што тут робяць спецыялісты і ўстановы – з любоўю. Гэта асаблівая энергетыка. Мы хочам закахаць кожнага ў Віцебскую вобласць.