"Зялёны Гран-пры" - легендарны вясновы фестываль аўтарскай песні і паэзіі, найстарэйшы і самы вядомы бардаўскі фестываль Беларусі

02.06.2025

"Зялёны Гран-пры" - легендарны вясновы фестываль аўтарскай песні і паэзіі, найстарэйшы і самы вядомы бардаўскі фестываль Беларусі

Штогод ён збірае лепшых аўтараў і выканаўцаў з усіх куткоў нашай краіны. 24 мая ансамбль "Шанс", неаднаразовы ўдзельнік і лаўрэат "Зялёнага Гран-пры", зноў наведаў гасцінны Гродна.

Удзел ансамбля ў конкурсе прынёс яму заслужанае прызнанне журы і званне лаўрэата. Віншуем нашых землякоў і жадаем ім далейшых перамог і творчых поспехаў.