Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
02.06.2025
Жыхарка аграгарадка Камень Лепельскага раёна адзначыла 100-гадовы юбілей
Павіншавалі юбілярку са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, старшыня сельвыканкама Мікалай Сініцын, члены раённай арганізацыі ветэранаў на чале са старшынёй Васілём Пшонка, супрацоўнікі ТЦСАН Лепельскага раёна, а таксама родныя і блізкія Валянціны Сцяпанаўны. Віншаванні гучалі шчыра і цёпла, напоўненыя вялікай любоўю і павагай да жанчыны, якая пражыла цэлае стагоддзе.
— Сардэчна віншуем вас з юбілеем! Вы пражылі доўгае, цікавае і вельмі карыснае жыццё. Мы ўдзячныя Вам за мужнасць, цвёрдасць і мэтанакіраванасць, мірнае неба, актыўную жыццёвую пазіцыю ва ўсе гады вашай працоўнай дзейнасці. Жадаем Вам здароўя і як мага даўжэй радаваць сваіх блізкіх, — павіншаваў Валянціну Сцяпанаўну Ігар Генадзьевіч.
Інспектар аддзялення грамадзянства і міграцыі Лепельскага РАУС Мікіта Зубец уручыў юбілярцы новы пашпарт.