Журналісты раённай газеты "Лепельскі край" сустрэліся са школьнікамі, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры "Бароўка"

01.08.2025

Журналісты раённай газеты "Лепельскі край" сустрэліся са школьнікамі, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры "Бароўка"

Хлопцы даведаліся пра тонкасці журналісцкай прафесіі: як ствараецца газета, чым адрозніваюцца навіны ў сацсетках, хто працуе над матэрыяламі і чаму важна выконваць аб'ектыўнасць.

Асаблівую цікавасць у падлеткаў выклікала гісторыя выдання: яны пыталіся пра тое, калі з'явілася газета і дзе яе друкуюць.

— Падобныя сустрэчы дапамагаюць не толькі расказаць аб прафесіі, але і знайсці свежыя тэмы для публікацый. Хлопцы часта прапануюць нестандартныя ідэі, якія мы з радасцю ўвасабляем, — падзялілася намесніца галоўнага рэдактара Наталля Храпавіцкая.