Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
21.01.2020
Зіма - не перашкода для гоншчыкаў
Лепельскія картынгісты разам са сваім трэнерам, па сумяшчальніцтве педагогам аб’яднання па інтарэсах «Картынг» раённага цэнтра дзяцей і моладзі Ігарам Клундуком не сядзелі на зімовых канікулах без справы.
Лепельскія картынгісты разам са сваім трэнерам, па сумяшчальніцтве педагогам аб’яднання па інтарэсах «Картынг» раённага цэнтра дзяцей і моладзі Ігарам Клундуком не сядзелі на зімовых канікулах без справы. Прагнасць да хуткай язды не можа спыніць дрэннае зімовае надвор’е.
У сувязі з умовамі надвор’я няма магчымасці рухацца на свежым паветры па лепельскай зямлі, таму картынгісты разам са сваім трэнерам шукаюць выйсце. На гэты раз яны наведалі Мінск. Спартсмены паўдзельнічалі ў другім этапе кубка «Картлэнд» па пракатным картынгу.Кожны з гоншчыкаў удзельнічаў у шасці заліковых заездах на картах. Прыемна адзначыць, што лепяльчане прыехалі з дыпломамі, як і бачна на здымку.Аднак гэта не галоўнае. Кожны з гоншчыкаў атрымаў вялікую порцыю адрэналіну і станоўчых эмоцый, бо трасы ў гэтым клубе здзіўляюць сваёй неардынарнасцю. Крутыя спускі і пад’ёмы, вялікая колькасць гледачоў, гул матораў — усё гэта надае спаборніцтвам цікавасць і запамінальнасць. Будзе пра што расказаць аднакласнікам!— Траса вельмі спадабалася і дзецям, і мне. Яна двухузроўневая. Мае вельмі шмат стромкіх паваротаў і мала месцаў для абгонаў, але тым не менш у юных пілотаў атрымліваўся ўдалы абгон. Для іх гэта было вялікім вопытам — у гонцы і трэніроўцы ехаць у натоўпе больш дасведчаных гоншчыкаў, якія выступалі ўжо не ў першы раз.Асаблівых слоў падзякі заслугоўваюць бацькі, бо на такое мерапрыемства патрэбны сродкі, а таксама прадстаўнікі ТАА «ГлобаКарт» картынг-клуб FORSAGE за магчымасць праходзіць вячэрнюю трэніроўку ў сваім клубе і пражыванне ў гасцініцы «Дынама» ў Раўбічах. У класе «Міні» выступілі Ягор Жураўскі (дзявятае месца з пятнаццаці) і Станіслаў Дзівін (восьмае месца з 15-ці), а ў класе «Юніёр» паказалі сваё майстэрства Уладзіслаў Бакурын і Цімафей Хацько, — кажа Ігар Клундук.Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.