Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
24.10.2023
Змены ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь абмеркавалі на семінары ў Лепелі
У зале райвыканкама для службовых асоб, наймальнікаў усіх відаў уласнасці Лепеля і раёна адбыўся семінар па тэме «Змяненні ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь».
Правялі вучобу начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Якаў Жулеў і намеснік начальніка Венета Сініцкая.
Падчас мерапрыемства былі асветлены вельмі важныя тэмы, якія датычыліся захавання норм і законаў працоўнага заканадаўства.Былі разгледжаны наступныя пытанні:прадастаўленне дадатковых сацыяльна-працоўных гарантый;выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у сферы працоўных адносін; удасканаленне парадку і ўмоў прадастаўлення водпускаў;сумяшчэнне работы з атрыманнем адукацыі;карэкціроўка норм па пытаннях рабочага часу;кантрактная форма найму;афармленне дубліката працоўнай кніжкі.
У першым блоку ўвага прысутных была акцэнтавана на тым, што дыспансерызацыя не з'яўляецца медаглядам!Праходжанне работнікамі дыспансерызацыі згодна з артыкулам 107 ПК ажыццяўляецца наступным чынам: дасягнуўшыя ўзросту 40 гадоў - 1 працоўны дзень 1 раз у год. Работнікі, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага узросту, а таксама работнікі на працягу 5 гадоў да дасягнення такога ўзросту - 2 працоўныя дні 1 раз у год, іншыя работнікі - 1 працоўны дзень 1 раз у 3 гады. Закранулі і перыядычнасць выплаты заработнай платы згодна з артыкулам 73 ПК. Па новым нормам — не радзей за 2 разы ў месяц незалежна ад віду заключанага працоўнага дагавора.Зацікавіла кіраўнікоў Лепельшчыны новая норма аднаразовай выплаты на аздараўленне.
У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, калектыўным дагаворам, іншымі лакальнымі прававымі актамі, працоўным дагаворам, як правіла, пры прадастаўленні працоўнага водпуску (пры раздзяленні яго на часткі — пры прадастаўленні адной з частак) наймальнік абавязаны адзін раз у каляндарным годзе ажыццяўляць аднаразовую выплату на аздараўленне ў парадку і памеры, якія вызначаюцца заканадаўствам, калектыўным дагаворам, іншымі лакальнымі прававымі актамі, працоўным дагаворам.
Многіх зацікавіла тэма працягласці працоўнага водпуску прапарцыйна адпрацаванаму часу згодна з артыкулам 155 і выплата сярэдняга заработку за час працоўнага водпуску (арт. 176 ПК).
Кампетэнтныя спецыялісты адказалі на ўсе пастаўленыя пытанні вельмі падрабязна і даступна для кожнага прысутнага ў зале.Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»