Золата каманды і асабісты поспех! Лепельскі школьнік вызначыўся на рэспубліканскай "Шкаліядзе"

05.12.2025

Золата каманды і асабісты поспех! Лепельскі школьнік вызначыўся на рэспубліканскай "Шкаліядзе"

3-4 снежня ў Беларусі прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод школьнікаў - чатырохбор'е "Шкаліяда".

Каманда Віцебскай вобласці паказала бліскучы вынік, заняўшы агульнакаманднае месца! І ў гэтай перамозе ёсць важкі ўклад нашага земляка.

Навучэнец 6-га класа сярэдняй школы №3 Броніч Богдан у складзе зборнай вобласці змагаўся за вынік і ў асабістым заліку, сярод 23 наймацнейшых юных спартсменаў, заняў высокае 6-е месца! Уражвае яго вынік у кіданні мяча з месца - 39 метраў! Гэта магутны паказчык сілы і тэхнікі.

Гэта выдатны вынік, які дэманструе волю да перамогі, мэтанакіраванасць і выдатную фізічную падрыхтоўку.

Ганарымся нашым юным атлетам і віншуем Багдана, яго трэнераў і бацькоў з гэтым значным поспехам! Жадаем не спыняцца на дасягнутым!