Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
12.07.2022
Беларуская тэхніка прэзентавана на выстаўцы ў Зімбабвэ
Узоры беларускай тэхнікі прэзентаваны на выстаўцы ў Зімбабвэ, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве прамысловасці.
У прыватнасці, барана БПЦД-4 вытворчасці "Бабруйскаграмаша" прадстаўлена на выстаўцы ADMA-2022 (Харарэ) дылерам AFTRADE DMCC пры падтрымцы лізінгавай кампаніі AFC. "Гэта ўніверсальнае абсталяванне для перадпасяўной падрыхтоўкі. Яго выкарыстанне папярэджвае высыханне зямлі, выраўноўвае яе паверхню, дае магчымасць хутка здрабніць рэшткі раслін, разбіць камякі зямлі, якія засталіся пасля ворыва, і ўзрыхліць глебу", - адзначылі ў ведамстве.
ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" з'яўляецца буйнейшым вытворцам сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў у краінах Усходняй Еўропы. Прадпрыемства працуе на рынку сельскагаспадарчай тэхнікі з 1974 года. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 150 найменняў. Сёння тэхніка холдынга пастаўляецца больш як у 50 краін.
БелТА