Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
13.12.2024
У Беларусі ўтворана 5325 участкаў для галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі
Завяршыўся этап утварэння ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі краіны ўтворана 5325 участкаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.
Найбольшая колькасць участкаў для галасавання сфарміравана ў Гомельскай і Мінскай абласцях (925 і 894 адпаведна), 861 - у Брэсцкай вобласці, 701 - у г.Мінску, 683 - у Магілёўскай вобласці, 672 - у Віцебскай вобласці і 589 - у Гродзенскай вобласці.
У ЦВК нагадалі, што не пазней за 20 снежня ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ажыццяўляецца падача дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій.
БелТА