Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
13.01.2026
У Беларусі вызначаны паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн у 2026 годзе
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначыла паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн у 2026 годзе. Адпаведная пастанова ведамства ад 30 снежня 2025 года нумар 84 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Параметры ўстаноўлены адносна снежня 2025 года. Так, па выніках студзеня паказчык дапушчальнага росту цэн не павінен перасягнуць 100,7 працэнта, лютага - 102 працэнты, сакавіка - 102,5 працэнта, красавіка - 103,1 працэнта, мая - 103,4 працэнта, чэрвеня - 103,8 працэнта, ліпеня - 104 працэнты, жніўня - 104,2 працэнта, верасня - 104,9 працэнта, кастрычніка - 105,5 працэнта, лістапада - 106,2 працэнта і снежня - 107 працэнтаў.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
БелТА