Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Фатографаў з Віцебскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у маштабнай выставе

08.10.2021

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрыўся рэгіянальны выставачны праект "Ты можаш" віцебскага фотаклуба "Старая Ратуша" імя Сігізмунда Юркоўскага, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Мэта праекта не толькі паказаць удачныя кадры членаў клуба, але і пазнаёміць гледача з дзівосным светам фотамастацтва, стаць яго часткай. У кожнага гледача знойдуцца цудоўныя здымкі, якія адлюстроўваюць асаблівы непаўторны погляд на свет. На выставе можна будзе ўбачыць работы віцебскіх аўтараў.

Акрамя таго, у будучым для папаўнення экспазіцыі праекта запланавана падарожжа па гарадах Віцебскай вобласці. У рэгіёнах хочуць знайсці захопленых фатаграфіяй людзей, якія не могуць прысутнічаць на пасяджэннях фотаклуба, але ёсць унікальная магчымасць стаць удзельнікам фотаруху Віцебшчыны дыстанцыйна. "Выстава будзе пастаянна папаўняцца новымі здымкамі. Дэманстрацыя пашыранай экспазіцыі плануецца ў Віцебску ў ліпені 2022 года", - расказалі арганізатары.

Каб далучыцца да фотаруху і атрымаць магчымасць паказаць свае работы на лепшых пляцоўках горада і вобласці, кожны жадаючы можа прыслаць здымкі на адрас staraya-patusha@mail.ru. Таксама можна перадаць фатаграфіі асабіста, звязаўшыся са старшынёй "Старой Ратушы" Таццянай Лабацкай (8 (029) 651-52-54 або 8 (029) 214-41-40). Кожную суботу ў 15.00 у ратушы праходзіць пасяджэнне фотаклуба, дзе будуць рады знаёмству з новымі ўдзельнікамі.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг