Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

На канферэнцыі ў Віцебску прэзентавалi кнігу аб раскопках на тэрыторыі Верхняга замка

17.11.2021

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі прайшла VII навуковая канферэнцыя "Віцебскія старажытнасці", прысвечаная 1000-годдзю першага згадвання горада ў старажытнарускіх летапісах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі.

Форум прызначаны ствараць умовы для навуковага прымянення вынікаў даследаванняў у розных галінах гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, гісторыі мастацтваў і музейнай справы, звязаных з Віцебскай вобласцю і раёнамі, якія некалі ўваходзілі ў склад дзяржаўных і адміністрацыйных утварэнняў на тэрыторыі Прыдзвіння. Тэматыка канферэнцыі мае шырокія храналагічныя рамкі: ад старажытных часоў засялення рэгіёна да 20-х гадоў ХХ стагоддзя.

На мерапрыемстве прагучала каля 30 дакладаў экспертаў з Масквы, Мінска, Віцебска і вобласці. Работы прысвечаны новым археалагічным адкрыццям, старажытнай гісторыі Віцебска, музейным калекцыям, біяграфіям даследчыкаў рэгіёна Аляксандра Семянтоўскага, Аляксея Сапунова і Леаніда Аляксеева.

"Не сакрэт, што паміж акадэмічнай навукай, рэгіянальнымі ўніверсітэтамі, архівамі, музеямі і шырокім колам краязнаўцаў існуюць пэўныя межы. Матэрыялы па гісторыі краю захоўваюцца ў розных архівах Мінска, Літвы, Расіі, Польшчы, што ўскладняе правядзенне навуковых даследаванняў. І наадварот, даследчыкі за межамі Віцебскай вобласці не заўсёды цікавяцца вынікамі сваёй работы на месцах. Правядзенне канферэнцый дапамагае пераадольваць гэтыя перашкоды і садзейнічае інтэнсіфікацыі даследаванняў па рэгіянальных пытаннях, міждысцыплінарнаму дыялогу і пашырэнню сувязей паміж даследчыкамі і навуковымі ўстановамі", - расказалі арганізатары.

У час канферэнцыі адбылася прэзентацыя новай манаграфіі Леаніда Калядзінскага "Верхні замак Віцебска (IX-XVIII стст.)". У кнізе вядомы археолаг абагульніў вынікі шматгадовых раскопак на тэрыторыі Верхняга замка Віцебска з 1977 па 1993 год, а таксама паглыбленых лабараторных даследаванняў матэрыялаў з гэтых экспедыцый, што праводзіліся да 2020 года з прыцягненнем этнаграфічных даных. Кніга багата ілюстравана: змяшчае больш за 570 фота, схем і малюнкаў. Ёсць яшчэ рэканструкцыі выгляду Верхняга замка Віцебска на розных этапах яго станаўлення. Манаграфія выдадзена малым тыражом і стане бібліяграфічнай рэдкасцю.

У час форуму таксама адкрылi выставу, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння выдатнага гісторыка, археолага Леаніда Аляксеева. На ёй прадставiлi матэрыялы яго навуковай спадчыны.

Канферэнцыя "Віцебскія старажытнасці" праводзіцца абласным краязнаўчым музеем з 2009 года. За гэты час яна стала аўтарытэтным рэгіянальным форумам вучоных і краязнаўцаў не толькі Віцебска, але і суседніх рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Латвіі і Літвы.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг