Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

У «Віцебскім лістападзе» ўпершыню будуць удзельнічаць дзеці

23.09.2021

Навінкай юбілейнага 35-га адкрытага фестывалю аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў "Віцебскі лістапад", які пройдзе з 15 па 17 кастрычніка, стане ўдзел дзяцей ва ўзроставай катэгорыі 10+. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказалі журналістам арганізатары форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У дэбютнай намінацыі юныя артысты будуць выступаць з вакальнымі нумарамі і ў жанры мастацкай дэкламацыі. Гэты эксперымент пакажа, наколькі запатрабаваным у падрастаючага пакалення стане фестываль. Аднак цяпер ужо ў арганізатараў у планах на наступны год ёсць задумы на пашырэнне праграмы для самых маладых удзельнікаў фестывалю, у тым ліку ўключэнне ў яе экскурсій па славутых мясцінах Віцебска.

Яшчэ адным ноу-хау стане паэтычны экспромт, натхнёны цяперашняй выставай вядомай віцебскай мастачкі Валянціны Ляховіч. Яна будзе экспанавацца ў фае канцэртнай залы "Віцебск" і любы ўдзельнік паэтычнага конкурсу зможа пакінуць аб упадабанай рабоце водзыў у рыфмаваных радках. Затым гэтыя афлайн-каментарыі будуць зачытвацца ў фінале конкурсу, а пасля будуць перанесены на паперу і стануць суправаджэннем выставы на працягу месяца, пакуль творы мастачкі будуць даступныя для жыхароў і гасцей абласнога цэнтра.

Што датычыцца экспазіцыі, то сама аўтар на прэс-канферэнцыі адзначыла, што ў ёй будуць прадстаўлены работы розных фарматаў, жанраў, стыляў - ад невялікіх да метровых, ад карцін да скульптур. "Гэта будзе своеасаблівы адукацыйны праект. Мне хочацца, каб наш віцебскі глядач вырас у сваім разуменні прыгожага, зразумеў глыбіню, сэнс і змест канцэптуальнага мастацтва", - падзялілася Валянціна Ляховіч.

Таксама арганізатары фестывалю расказалі, што ў гэтым годзе мерапрыемства пройдзе ў двух фарматах - вочным і анлайн. Ужо больш за 100 чалавек падалі заяўкі, частка з іх - госці з-за мяжы - будзе выступаць у зум-канферэнцыі. Некаторыя члены журы таксама будуць назіраць за паэтычнымі батламі і выносіць сваё рашэнне анлайн.

У гэтым годзе геаграфія форуму ахопіць шэсць краін: Беларусь, Расію, Украіну, Ізраіль, Латвію, Новую Зеландыю. Фестываль стартуе з паэтычнага турніру, які пройдзе 15 кастрычніка. У ім змогуць прыняць удзел не толькі фіналісты конкурсу паэзіі, але і ўсе жадаючыя, у тым ліку члены журы і журналісты, адзначылі арганізатары. У гэты дзень запланавана экскурсійная праграма для ўдзельнікаў. Увечары адбудзецца канцэрт "Час лістападу". Тут выступяць барды з-за мяжы і віцебскія артысты.

Вельмі плённая конкурсная праграма чакае ўдзельнікаў і гледачоў 16 кастрычніка. Паралельна на розных пляцоўках будуць ісці песенныя і паэтычныя спаборніцтвы. Увечары таго ж дня адбудзецца гала-канцэрт, дзе пакажуць сябе лаўрэаты конкурсаў. Акрамя таго, 16 кастрычніка пройдзе аўтарскі майстар-клас па гітары, дзе юным і дарослым выканаўцам раскажуць, як ствараць акампанемент да сваіх песень, як пазбегнуць памылак і развівацца ў творчасці. Арганізатары фестывалю падкрэслілі, што такога адукацыйнага элементу даўно не хапала і ў будучым майстар-класы на форуме будуць праводзіцца пастаянна і іх тэматыка пашырыцца.

Паэтычны канцэрт "Ключ ад сёмага неба" завершыць праграму трох фестывальных дзён 17 кастрычніка.

На працягу ўсяго фэсту ў адной з лож канцэртнай залы будзе працаваць "вулічнае кафэ". У ім кожны наведвальнік зможа з дапамогай свабоднага мікрафона паразмаўляць з удзельнікамі і задаць ім пытанне, якое цікавіць. Таксама ствараць асаблівы настрой і атмасферу на фестывалі будуць артысты віцебскага маладзёжнага тэатра "Кола".

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг