Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Віцебскі камбінат шаўковых тканін прадае вытворчы корпус амаль за Br2,8 млн

12.08.2021

ААТ "Віцебскі камбінат шаўковых тканін" выставіла на аўкцыён асноўны вытворчы корпус з пачатковай цаной продажу амаль Br2,8 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім філіяле РУП "Інстытут нерухомай маёмасці і ацэнкі", які выступае арганізатарам таргоў.

Прадпрыемства ў ліпені 2021 года выйшла з працэдуры санацыі і знаходзіцца ў ліквідацыі па рашэнні эканамічнага суда Віцебскай вобласці. Абавязкі ліквідатара ўскладзены на антыкрызіснага кіраўніка Таццяну Ісакаву. Ёй трэба будзе забяспечыць разлік па даўгах за кошт рэалізацыі абсталявання і аб'ектаў нерухомай маёмасці з інжынернымі сеткамі. Назначаны на 31 жніўня аўкцыён будзе першым мерапрыемствам па распродажы нерухомай маёмасці банкрута ў ходзе ліквідацыі.

На таргі па рашэнні крэдытораў выстаўлены адзіным лотам чатырохпавярховы вытворчы корпус з цокальным паверхам і інжынернымі камунікацыямі агульнай плошчай звыш 14,1 тыс.кв.м. Будынак падзелены на 7 ізаляваных памяшканняў рознага функцыянальнага прызначэння памерам ад 92,6 кв.м да амаль 3 тыс. кв.м. Для абслугоўвання капітальных пабудоў выдзелены зямельны ўчастак, які будзе прадастаўлены ў агульную долевую арэнду.

У склад лота ўключана каля 20 адзінак абсталявання, у тым ліку грузавы ліфт і сістэма відэанагляду. У якасці элементаў добраўпарадкавання патэнцыяльнаму пакупніку дастанецца таксама Дошка гонару з керамзітнай пліты, ацэненая ў памеры Br700, і азеляненне, у тым ліку "вінаград дзявочы". Акрамя таго, пераможца абавязуецца пакрыць кошт паслуг па ацэнцы аб'екта ў суме больш за Br5,7 тыс.

Віцебскі камбінат шаўковых тканін створаны ў сярэдзіне 50-х гадоў мінулага стагоддзя. У 2000 годзе на базе маёмаснага комплексу камбіната створана ААТ з аднайменнай назвай. Прадпрыемства спецыялізавалася на выпуску тканін рознага асартыменту, у тым ліку падкладачных, плашчавых (для спецыяльнага і форменнага адзення), тэхнічных тканін, а таксама тканін спецыяльнага прызначэння з экраніруючымі ўласцівасцямі.

Вядзенне па справе аб банкруцтве ААТ "ВКШТ" пачата эканамічным судом у лютым 2015 года па ініцыятыве самога даўжніка. У снежні 2015 года была адкрыта працэдура санацыі на 18 месяцаў, якая ў далейшым прадоўжана на 5 гадоў - да 23 чэрвеня 2022 года. У ліпені 2021-га з улікам пададзеных у суд хадайніцтва сходу крэдытораў акцыянернага таварыства, а таксама пазіцыі канцэрна "Беллегпрам", які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд у ААТ, вырашана адкрыць адносна даўжнiка ліквідацыйнае вядзенне па справе, якое павінна быць праведзена за 9 месяцаў.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг