Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Больш за Br320 млн накіравана за 12 гадоў на развіццё тарфяной прамысловасці Беларусі

17.06.2021

На мадэрнізацыю арганізацый тарфяной галіны ў 2008-2020 гадах накіравана больш за Br320 млн. Аб гэтым расказаў сёння міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Торфапрадпрыемства Дняпроўскае", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

"Дзякуючы праведзенай мадэрнізацыі значна абнавіліся вытворчыя фонды тарфяных заводаў, больш камфортнымі сталі ўмовы працы", - адзначыў Віктар Каранкевіч.

Ён дадаў, што кожны год у краіне здабываецца каля 2 млн т торфу, вырабляецца 1,2 млн т тарфяной прадукцыі, каля 80 працэнтаў якой рэалізуецца ўнутры краіны. Акрамя традыцыйных напрамкаў выкарыстання торфу рэалізуюцца праекты па пераводзе кацельняў ЖКГ на фрэзерны торф. За апошнія пяць гадоў выканана пяць такіх праектаў, у прапрацоўцы яшчэ 12. Растуць аб'ёмы спажывання тарфянога паліва ў цэментнай галіне.

Прынята новая праграма комплекснай мадэрнізацыі торфабрыкетных вытворчасцей на 2021-2025 гады, асноўны акцэнт у якой зроблены на развіцці сыравінных баз. "Для кожнай арганізацыі галіны вызначаны вытворчыя і эканамічныя паказчыкі, асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца пашырэнню асартыменту выпускаемай прадукцыі, пошуку новых рынкаў збыту", - адзначыў міністр.

У час рабочай паездкі на ААТ "Торфапрадпрыемства Дняпроўскае" Віктар Каранкевіч наведаў цэхі, майстэрні, вагоннае дэпо і кацельню, азнаёміўся з вынікамі вытворча-гаспадарчай дзейнасці завода, ходам мадэрнізацыі, а таксама планамі па абнаўленні парку тэхнікі. Дадзены даручэнні па далейшым умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемства, паляпшэнні ўмоў працы.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг