Главная / Новости / Новости района

17 ноября — День работников сельского хозяйства и перерабатывающей  промышленности агропромышленного комплекса

15.11.2019

Дружны калектыў малочнатаварнага робатызаванага комплексу ў СВФ “Заазер’” ААТ “Віцебскі мясакамбінат” па праве з’яўляецца адным з лідараў сельгасвытворчасці ў раёне. Кожны тыдзень з гэтай гаспадаркі для далейшай перапрацоўкі адпраўляюцца тоны малака. На комплексе, як і належыць, арганізаваны поўны цыкл догляду за жывёлай — ад маленькіх цялят да высокапрадукцыйных кароў.

Малочны статак пачынаецца тут з прафілакторыя, дзе ўтрымліваюцца маленькія цяляты. Першае ўражанне пра яго — узорная чысціня. Па падлозе можна хадзіць у тапачках — ногі не запэцкаюцца. Работнікі маладняк даглядаюць, кормяць і робяць прафілактычныя вакцынацыі. Пра гэта сведчаць каляровыя плямы на галовах жывёлы. Цяляты ж напачатку недаверлівыя да незнаёмых, спрабуюць уцячы, схавацца, але даволі хутка недавер знікае, саступаючы месца цікаўнасці і жаданню пагуляць. Бычкі і цялушкі цягнуцца да гасцей, любяць, калі ім пачухаюць за вушкам.

Алеся Глазко (на здымку) ужо некалькі гадоў працуе на комплексе ў СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”. Маладая жанчына знайшла сваё рабочае месца не адразу, але паступова асвоіла працоўныя абавязкі, паказала сябе адказнай працаўніцай. Яна заўсёды пагладзіць бычка ці цялушачку, а тыя цягнуцца з ласкай у адказ.

Тэкст і фота Васіля МАТЫРКІ.