Главная / Новости / Новости района

 Жніво – 2019. Ёсць першая тысяча!

01.08.2019

Прайшоў тыдзень актыўнай уборачнай кампаніі, і цяпер усё ясней становіцца, што галоўным фактарам яе выступае надвор’е. Як правіла, стан тэхнікі, забяспечанасць палівам і змазачнымі матэрыяламі, кадравы патэнцыял у гаспадарках застаецца на леташнім узроўні, аднак сёлетнія паказчыкі ўбраных плошчаў, намалотаў істотна адстаюць ад мінулагодніх. Пры самым простым аналізе мы прыходзім да несуцяшальнай высновы, што ў бягучым годзе, нягледзячы на ўсе намаганні земляробаў, нябесная канцылярыя раз за разам уносіць свае непрыемныя карэктывы.

 І тым больш прыемнай стала навіна аб тым, што ў раёне ёсць камбайнеры, якія намалацілі тысячу тон збожжа. Як і летась, лідзіруючым стаў маладзёжны экіпаж Леаніда Аляксеенкі і Паўла Ханяка з сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Заазер’е” інтэграванай структуры адкрытага акцыянернага таварыства “Віцебскі мясакамбінат”. Хлопцы адразу ж выязджаюць у поле, як толькі надвор’е распагоджваецца і дае зялёнае святло, і шчыруюць ад рання да змяркання.

Васіль МАТЫРКА.
На здымке: падарунак уручае Міхаіл Кісялевіч.
Фота аўтара.