Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
13 сакавіка 2023

15 сакавіка - Дзень спажыўца

Аб працы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у сферы абароны правоў спажыўцоў

Асноўным дакументам, які рэгулюе прававыя адносіны ў галіне абароны правоў спажыўцоў, з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 года «Аб абароне правоў спажыўцоў». Дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца на адносіны паміж спажыўцамі і вытворцамі, прадаўцамі, пастаўшчыкамі, прадстаўнікамі, выканаўцамі, рамонтнымі арганізацыямі, якія ўзнікаюць з дамовы рознічнай куплі-продажу і іншых падобных дамоў.

Акрамя гэтага Закона пытанні абароны правоў спажыўцоў рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншымі дакументамі, прынятымі ў развіццё Закона.

Важным элементам дзяржаўнай палітыкі ў сферы абароны правоў спажыўцоў з'яўляецца інфармацыйна-асветніцкая работа. На сённяшні дзень на рэспубліканскіх і рэгіянальных каналах перыядычна выходзяць тэматычныя выпускі перадач, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі сістэматычна асвятляюць праблематыку па абароне правоў спажыўцоў.

У Рэспубліцы Беларусь дзяржаўныя органы ажыццяўляюць абарону правоў спажыўцоў у межах сваёй кампетэнцыі. Каардынацыю дзейнасці ў гэтай галіне ажыццяўляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

У межах вобласці дзяржаўная абарона правоў спажыўцоў і кантроль за выкананнем заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі па абароне правоў спажыўцоў абласнога, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў.

На тэрыторыі Лепельскага раёна дзяржаўная абарона правоў спажыўцоў і кантроль за выкананнем заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў ажыццяўляецца ўпаўнаважаным па абароне правоў спажыўцоў Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, каардынацыя дзейнасці ўскладзена на аддзел эканомікі.

Упаўнаважаным пастаянна аказваецца кансультатыўная дапамога з мэтай павышэння граматнасці спажыўцоў, арганізоўваюцца выступы ў друкаваных сродках масавай інфармацыі, на тэлебачанні і радыё, забяспечваецца размяшчэнне адпаведнай інфармацыі на стэндах і афіцыйных сайтах і г.д.

У межах сваёй кампетэнцыі ўпаўнаважаны па абароне правоў спажыўцоў разглядае звароты спажыўцоў, аказвае практычную дапамогу пры вырашэнні канфліктных сітуацый, складанні іскавых заяў у суд.

У 2022 годзе аддзелам эканомікі Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, упаўнаважаным па абароне правоў спажыўцоў разгледжаны 4 звароты грамадзян па пытаннях абароны правоў спажыўцоў.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад
26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» штогод 15 сакавіка ў краіне адзначаецца святочны дзень - Дзень спажыўца.

У 2023 годзе ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза дзень спажыўца праводзіцца пад дэвізам «Граматны спажывец - адказны бізнес» (адпаведная рэкамендацыя прынята на пасяджэнні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 14 лютага 2023 г. № 4 «Аб тэматыцы сумесных мерапрыемстваў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы абароны правоў спажыўцоў у 2023 годзе»).

Тэма «Граматны спажывец - адказны бізнес» заклікана звярнуць увагу на неабходнасць фарміравання прасторы ўзаемнай павагі і даверу паміж спажыўцом і бізнесам. Аснова такой працы закладзена Праграмай сумесных дзеянняў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы абароны правоў спажыўцоў.

Даведачна:

Праграма сумесных дзеянняў дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнагасаюза у сферы абароны правоў спажыўцоў прынята распараджэннем Еўразійскага міжурадавага савета ад 21 чэрвеня 2022 года № 12. Праграма прадугледжвае штогадовае правядзенне работы па інфармаванні і асвеце насельніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза па пытаннях абароны правоў спажыўцоў. Тэма такой працы вызначаецца штогод, пачынаючы з 2023 года, і замацоўваецца рэкамендацыяй Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Грамадскае аб'яднанне «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў» для рэалізацыі ідэй Сусветнага дня правоў спажыўцоў «Граматны спажывец - адказны бізнэс» у 2023 годзе вызначыла наступныя мерапрыемствы:

ліквідацыя ключавой праблемы, якая аказвае негатыўны ўплыў на спажывецкі попыт і падрывае эканамічнае развіццё, якая заключаецца ў нядобрасумленных дзеяннях прадаўцоў, ашуканскіх схемах і падмане спажыўцоў;

фарміраванне прасторы ўзаемнай павагі і даверу паміж спажыўцамі і бізнесам;

правядзення інфармацыйных і тлумачальных мерапрыемстваў для насельніцтва па пытаннях абароны правоў спажыўцоў.

Да спіса навін