Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
19 красавіка 2024

Аб абвестцы ваеннаабавязаных

У Закон Рэспублікі Беларусь "Аб воінскім абавязку і воінскай службе" ўнесены змены, у тым ліку - датычныя абвесткі грамадзян для яўкі ў ваенкамат.

Цяпер беларусы могуць атрымліваць апавяшчэнне аб тым, што ім неабходна з'явіцца ў ваенкамат, - праз СМС-ПАВЕДАМЛЕННІ.

Фактычна, смс-паведамленні стануць дадатковым каналам абвесткі. Позва па-ранейшаму застанецца асноўным.

У цяперашнi момант аператарам сувязі кожнаму ваенкамату прысвоена так званае альфа-імя. Яно будзе значыцца ў графе адпраўнік. Паведамленне будзе змяшчаць інфармацыю аб тым, па якім адрасе і калі трэба з'явіцца грамадзяніну. Гэтак жа будзе пазначаны тэлефон для даведак. Звяртаем увагу, паведамленне ад ваеннага камісарыята не змяшчае спасылак, не патрабуе адказу. Асабістыя або пашпартныя даныя па тэлефоне ваенкамат таксама ніколі не запытвае.

Нагадваем, што выклік у ваенкамат, у якой бы форме ён ні прыйшоў, можа мець розныя мэты: ад удакладнення даных воінскага ўліку ваеннаабавязанага, да мерапрыемстваў мабілізацыйнай падрыхтоўкі. У любым выпадку з'явіцца трэба ў тэрмін. За нез'яўленне па позве, як і раней, прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Інфармацыя аб альфа-імёнах усіх ваенкаматаў размешчана на сайце Міністэрства абароны (на mil.by раздзел ваенкаматы - смс-апавяшчэнне).

Да спіса навін