Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
21 жніўня 2020

Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе шматдзетным сем'ям

У мэтах выканання Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады», зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2016 г. № 200, будзе аказвацца дадатковая сацыяльная падтрымка да новага 2020/2021 навучальнага года ў выглядзе выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, у памеры 60 рублёў на кожнага навучэнца, навучаемага ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), зарэгістраваным па месцы жыхарства (месцы знаходжання) у Лепельскім раёне.

За аднаразовай матэрыяльнай дапамогай могуць звярнуцца шматдзетныя сем'і, чые дзеці залічаны ў 1 клас і 10 клас у новым 2020/2021 навучальным годзе.

Пры звароце неабходна мець наступны пакет дакументаў:

- арыгінал і копія пашпарта сведчых асобу ўсіх членаў сям'і;

- копія і арыгінал сведчанняў аб нараджэнні ўсіх дзяцей да 18 гадоў;

- даведка аб месцы жыхарства і аб складзе сям'і;

- даведкі з установы адукацыі, якія пацвярджаюць атрыманне адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі);

- копія ўсіх старонак і арыгінал пасведчання шматдзетнай сям'і

- дагавор (выпіска) на адкрыццё рахунку ў ААТ «АСБ Беларусбанк» на імя заяўніка.

Дакументы прымаюцца і рэгіструюцца да 24 жніўня 2020 года дзяржаўнай установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна». Звяртацца па адрасе: г. Лепель, вул. Савецкая, д.35, каб. № 10, тэл: 4-33-41; 4-22-14; 4-81-62

Да спіса навін