Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
5 студзеня 2022

Аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве жылля

З 15 студзеня 2022 года ўступаюць у сілу нормы Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2021 г. № 375 «Аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі» (далей - Указ №375), у якім вызначаны парадак аказання дзяржаўнай падтрымкі грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Указ №375 уносіць змены ў шэраг дакументаў, якія рэгламентуюць пытанні будаўніцтва або набыцця жылля з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі.

У цэлым рэалізацыя Указа №375 накіравана на ўдасканаленне жыллёвай палітыкі ў краіне, а таксама скарачэнне адтоку грамадзян з невялікіх населеных пунктаў. У прыватнасці, каб умацаваць рэгіёны на падставе Указа №375 прадастаўляецца права на пазачарговае атрыманне дзяржаўнай падтрымкі грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы жыхарства ў абласных цэнтрах і г. Мінску, якія ажыццяўляюць будаўніцтва жылых памяшканняў у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек (за выключэннем населеных пунктаў Мінскага раёна).

Грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу у паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы іх жыхарства, уключаюцца ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у населеных пунктах па месцы пастаноўкі на такі ўлік.

Уключэнне ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў грамадзян, якія жадаюць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы ў іншых населеных пунктах, ажыццяўляецца адпаведным мясцовым выканаўчымі і распарадчымі органамі па месцы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў пры ўмове прыняцця грамадзянамі і членамі іх сем'яў, якія ўключаюцца у спісы на атрыманне льготных крэдытаў, абавязацельстваў па іх рэгістрацыі па месцы жыхарства ў пабудаваных (рэканструяваных) або набытых з выкарыстаннем ільготных крэдытаў жылых памяшканнях, а таксама будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця гэтых жылых памяшканняў:

у гарадах (за выключэннем абласных цэнтраў і г. Мінска), пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах (за выключэннем населеных пунктаў Мінскага раёна) - грамадзянамі, якія знаходзяцца на уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у абласных цэнтрах і г. Мінску;

у пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах (за выключэннем населеных пунктаў Мінскага раёна) - грамадзянамі, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у гарадах абласнога і раённага падпарадкавання;

у сельскіх населеных пунктах (за выключэннем населеных пунктаў Мінскага раёна) - грамадзянамі, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах.

Новаўвядзенні закранулі і шматдзетныя сям'і. Для дадатковай абароны іх інтарэсаў ва Указе №375 прадугледжваецца павелічэнне да 23 гадоў узросту дзяцей, для атрымання фінансавай дапамогі ў пагашэнні льготных крэдытаў або субсідый на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдытах, атрыманых у рамках Указа ад 4 ліпеня 2017 г. №240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў». Раней такое права давалася шматдзетным сем'ям, якія маюць траiх і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Аднак такое права прадастаўляецца сем'ям, якія маюць дзяцей да 23 гадоў, якія не ўзялі шлюб і зарэгістраваных па месцы жыхарства разам з бацькамі.

Да спіса навін