Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
10 лістапада 2021

Інфармацыя па пераходзе гандлёвых аб'ектаў да выкарыстання электронных накладных пры абароце малочнай прадукцыі з неабароненымі сродкамі ідэнтыфікацыі

Нагадваем, што ў адпаведнасці з пералікам тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі, вызначанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2011 г. № 1030, уведзена маркіроўка малочнай прадукцыі з 8 ліпеня 2021 г. – у дачыненні да сыроў, марожанага і іншых відаў харчовага лёду, якія не змяшчаюць або якія змяшчаюць какаву; з 1 верасня 2021 г. – у дачыненні да малочнай прадукцыі з мінімальным тэрмінам захоўвання больш за 40 сутак; з 1 снежня 2021 г. будзе ўведзена маркіроўка ў дачыненні да малочнай прадукцыі з мінімальным тэрмінам захоўвання менш 40 сутак.

У цяперашні час праводзіцца праца па рэалізацыі Комплекса мерапрыемстваў па пераходзе гандлёвых аб'ектаў да выкарыстання электронных накладных пры абароце малочнай прадукцыі з неабароненымі сродкамі ідэнтыфікацыі.

Комплекс мерапрыемстваў прадугледжвае паэтапны пераход аб'ектаў гандлю на электронны дакументаабарот у залежнасці ад іх размяшчэння (на тэрыторыі гарадскіх населеных пунктаў або на тэрыторыі сельскай мясцовасці), ад фармату гандлёвага аб'екта і памеру гандлёвай плошчы (графік пераходу аб'ектаў гандлю на электронны дакументаабарот прыкладаецца да Комплекса мерапрыемстваў). 

Даведачна: 

Аб'екты гандлю, размешчаныя на тэрыторыі гарадскіх населеных пунктаў, з памерам гандлёвай плошчы, кв.м,

аб'екты грамадскага харчавання

Аб'екты гандлю, размешчаныя на тэрыторыі сельскай мясцовасці, з памерам гандлёвай плошчы, кв.м, аб'екты грамадскага харчавання

Тэрміны пераходу на электронны дакументаабарот

 

1000 і больш

 

600 і больш

 

да 01.02.2022

 

200-999

 

200-599

 

да 01.04.2022

 

100-199

 

100-199

 

да 01.06.2022

 

да 100, кіёскі і аб'екты грамадскага харчавання

 

да 100, кіёскі, аўтамагазіны і аб'екты грамадскага харчавання

 

да 01.07.2022

 

Канчатковы тэрмін пераходу аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання на электронны дакументаабарот вызначаны 1 ліпеня 2022 г.

На афіцыйным сайце МАРТ размешчаны:

пералік вытворцаў з інфармацыяй аб выкарыстоўваемых сродках ідэнтыфікацыі (абароненыя або неабароненыя) пры маркіроўцы малочнай прадукцыі (першы этап з 08.07.2021: сыры, марожанае, другі этап з 01.09.2021: малочная прадукцыя з тэрмінамі захоўвання больш за 40 сутак);

пакрокавы алгарытм дзеянняў прадпрыемстваў рознічнага гандлю, якія ажыццяўляюць рэалізацыю малочнай прадукцыі, па ўкараненні электронных накладных.

Да спіса навін