Маладзёжны кірмаш вакансій пройдзе ў Лепелі 17 мая
17 мая з 10.00 да 17.00 у будынку Лепельскага раённага Дома культуры ў рамках правядзення рэспубліканскага маладзёжнага «кірмашу вакансій» упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама праводзіцца «Кірмаш вакансій для моладзі» Лепельскага раёна».
На кірмашы будзе прадстаўлены шэраг наймальнікаў, гатовых прыняць на працу навучэнцаў устаноў адукацыі ў вольны ад вучобы час, а таксама выпускнікоў устаноў адукацыі.
Для ўдзелу ў кірмашы запрашаюцца навучэнская моладзь раёна (працаўладкаванне ў вольны ад вучобы час), а таксама выпускнікі навучальных устаноў.
Маладым людзям будзе прапанавана азнаёміцца з вакансіямі, прапанаванымі наймальнікамі, умовамі працы, а таксама задаць цікавячыя пытанні, атрымаць кансультацыю па пытаннях працаўладкавання.