Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
19 сакавіка 2020

Міністэрства аховы здароўя апублікавала відэа аб прафілактыцы інфікавання каранавірусам COVID-19

Медыкі ў відэа распавядаюць пра тое, як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх. Пералічваюцца шэсць пунктаў, якія павінен ведаць кожны. Вірус распаўсюджваецца праз прамы кантакт. Гэта значыць трэба знаходзіцца як мінімум у метры ад чалавека, у якога ёсць сімптомы, каб знізіць рызыку заражэння. Сiмптомы могуць ўключаць ліхаманку, кашаль і дыхавіцу

У больш цяжкіх выпадках інфекцыя можа выклікаць пнеўманію. Да найбольшай небяспекі схільныя пажылыя людзі.

Неабходна часцей мыць рукі з мылам і вадой не менш за 20 секунд або апрацоўваць іх спіртазмяшчальнымі сродкамі. Пры кашлi або чханні трэба прыкрываць нос і рот локцем або папяровай сурвэткай.

Калі адсутнічаюць сімптомы хваробы, то няма неабходнасці насіць маску. Яе рэкамендуецца апранаць людзям, якія кашляюць ці чхаюць - каб абараніць навакольных.

У відэа гаворыцца, што на дадзены момант няма дастатковых дадзеных аб тым, цi перадаецца вірус ад цяжарнай маці дзіцяці. Таксама на сёння няма пэўных лекаў ад інфекцыі і для яе прафілактыкі.

У відэа раяць сачыць за навінамі Міністэрства аховы здароўя, ЮНІСЕФ і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

Да спіса навін