Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
24 сакавіка 2022

МНС нагадвае: дзіцячая свавольства з агнём – прычына пажару!

Дзіцячае свавольства з агнём часта становіцца прычынай пажараў. Як паказвае практыка, часта такія пажары адбываюцца з-за адсутнасці навыкаў у дзяцей асцярожнага абыходжання з агнём, недастатковым кантролем за іх паводзінамі з боку дарослых, а ў шэрагу выпадкаў няўмення бацькоў арганізаваць вольны час сваіх дзяцей.

Ва ўзросце ад трох да сямі гадоў дзеці ў сваіх гульнях часта паўтараюць учынкі і дзеянні дарослых. Імкненне да самастойнасці асабліва выяўляецца ў той час, калі дзеці застаюцца адны. Нельга быць упэўненым, што дзіця, застаўшыся без нагляду, не вырашыць пагуляць са скрыначкай запалак або запальнічкай, не захоча падпаліць паперу, не развядзе вогнішча, якое ён бачыў у лесе.

Паважаныя бацькі, праблема так званага дзіцячага свавольства з агнём стаіць вельмі востра. І вельмі важна памятаць, што галоўная задача - папярэдзіць магчымую трагедыю, быць побач і нават на крок наперадзе. Захоўвайце запалкі ў месцах, недаступных для дзяцей. Ні у якім разе нельга трымаць у хаце няспраўныя ці самаробныя электрычныя прыборы.

Трагічныя выпадкі наглядна паказваюць - галоўная прычына гібелі дзяцей на пажары крыецца ў іх няўменні дзейнічаць у крытычнай сітуацыі. У час пажару ў дзяцей спрацоўвае падсвядомы інстынкт: дзіця імкнецца схавацца, шукае ўяўнае сховішча - пад ложкам, пад сталом. Там і наганяе яго бяда. Таму абавязкова навучыце дзіця дзеянням пры пажары: не панікаваць, не хавацца, пакінуць памяшканне, паведаміць дарослым.

Калі Вы ўбачылі, што дзеці самастойна разводзяць вогнішча, гуляюць з запалкамі і запальнічкамі, гаручымі вадкасцямі, не праходзьце міма, не заставайцеся абыякавымі, спыніце іх!

Жыццё паказала, што там, дзе сярод дзяцей праводзіцца тлумачальная праца, накіраваная на папярэджанне пажараў ад дзіцячага свавольства з агнём, небяспека ўзнікнення пажараў з гэтай прычыны зводзіцца да мінімуму.

Да спіса навін