Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
13 ліпеня 2023

Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Наркевіч Станіслаў Антонавіч правядзе асабісты прыём жыхароў Лепельскага раёна і «прамую тэлефонную лінію»

Паважаныя жыхары раёна!

25 ліпеня 2023г. з 12.00 да 13.00 намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Наркевіч Станіслаў Антонавіч правядзе асабісты прыём жыхароў Лепельскага раёна і з 13.00 да 14.00 – «прамую тэлефонную лінію».

Падчас «прамой тэлефоннай лініі» і асабістага прыёму вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёну, выказацца наконт працы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў, арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.

Спектр тэм, якія цікавяць Камітэт дзяржкантролю, разнастайны: ад пытанняў выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы да працы службовых асоб з грамадзянамі, развіцця аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, аграэкатурызму і інш.

Звярнуцца на «прамую тэлефонную лінію» і задаць пытанне можна па тэлефоне: 34994.

Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефоне: 67886.

Да спіса навін