Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці правядзе «прамую лінію» і прыём грамадзян у Лепелі
30 мая 2023 г. у Лепельскім раённым выканаўчым камітэце ў каб. 114.1 па адрасе: г. Лепель, вул. Ленінская, д.6. з 11.00 да 12.00 адбудзецца прыём грамадзян (толькі па папярэднім запісе) і «прамая тэлефонная лінія» па тэлефоне: 34994 намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Нікіфаравай Наталлі Вадзімаўны.
У спектр тэм, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Камітэта дзяржкантролю, уключаны пытанні выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы, захаванне заканадаўства пры разглядзе арганізацыямі зваротаў грамадзян.
Падчас «прамой тэлефоннай лініі» вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, выказацца наконт працы службовых асоб дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.
Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне: 67886.