Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
21 сакавіка 2022

Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года»

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2016 года № 207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе аб старце з 1 красавіка 2022 года Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».

Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў горадзе Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты, у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць найлепшых бізнесменаў у намінацыях:

- "Паспяховы старт";

- "Стабільны поспех" (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);

- "Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці";

- "Эфектыўны бізнес у сферы паслуг";

- "Эфектыўны індывідуальны бізнес" (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).

Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі у адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) – у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2022 года.

Удзел у конкурсе бясплатны.

Заяўка на ўдзел у нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года»

Да спіса навін