13 мая 2023
Прыём заявак на нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года» ажыццяўляецца да 1 чэрвеня 2023 года
Аддзел эканомікі Лепельскага райвыканкама інфармуе, што Міністэрствам эканомікі з 1 красавіка аб'яўлены старт Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».
Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў г. Мінску вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях:
«Паспяховы старт»
«Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»
«Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»
«Эфектыўны індывідуальны бізнес» (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).
Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі).
Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2023 года.
Удзел у конкурсе бясплатны.
Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі конкурсу і спампаваць форму заяўкі можна https://economy.gov.by/ru/nac-konkurs-ru/