Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
11 жніўня 2021

Рэкамендацыі па фарміраванні цэн на школьныя тавары

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб фарміраванні цэн на школьныя тавары (адзенне і абутак дзелавога стылю, бялізну, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, ранцы, заплечнікі, партфелі, сумкі для вучняў, дзіцячыя сумкі, папярова-бяловыя тавары (сшыткі, альбомы, дзённікі і іншыя), вокладкі для сшыткаў, дзённікаў, падручнікаў, канцылярскія тавары) з выкарыстаннем наступных падыходаў:

вытворцам - лімітавы максімальны нарматыў рэнтабельнасці, які выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, якi падлягае ўключэнню ў адпускныя цэны вытворцаў на школьныя тавары, не павінен перавышаць фактычны ўзровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі, які склаўся за 2020 год па адпаведнай таварнай пазіцыі;

імпарцёрам, суб'ектам аптовага звяна і рознічнага гандлю - гранічныя максімальныя надбаўкі імпарцёра, аптовыя надбаўкі, гандлёвыя надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) не павінны перавышаць 30 працэнтаў.

Да спіса навін