Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
2 снежня 2021

Запуск платформы «Мой горад» у Лепелі плануецца са студзеня 2022 года

У рамках Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» ў Лепельскім раёне рэалізуецца канцэпцыя «разумнага горада». Мабільны дадатак «Мой горад» – яе практычны інструмент. Лічбавая платформа аб'ядноўвае самыя запатрабаваныя паслугі і дапамагае арганізаваць інтэрактыўнае ўзаемадзеянне карыстальнікаў з гарадскім асяроддзем - дзяржаўнымі арганізацыямі, установамі адукацыі і аховы здароўя, аб'ектамі гандлю, культуры і вольнага часу.

У сувязі з рэалізацыяй праекта «Мой горад» у Віцебскай вобласці, запуск платформы па г.Лепель плануецца са студзеня 2022 года.

Платформа пастаянна развіваецца, удасканальваецца інтэрфейс, дадаюцца новыя опцыі. Прыкладанне ўжо выдатна зарэкамендавала сябе ў Полацку і Глыбокім, дзе ім карыстаюцца больш за 10 тысяч гараджан.

Падзеі горада, важныя навіны, акцыі, зніжкі, апытанні – дадатак акумулюе самую патрэбную інфармацыю. Яна структуравана па відах дзейнасці: адміністрацыя горада, актыўны адпачынак і турызм, здароўе і спорт, адукацыя, малое і сярэдняе прадпрымальніцтва, прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншыя.

Гараджане змогуць выкарыстоўваць прыкладанне, каб запісацца на прыём у гарадскі выканаўчы камітэт, ва ўстановы аховы здароўя (заказаць талон да ўрача), у дзяржустанову або школу, даведацца пра рэжым працы, зарэзерваваць столік у аб'ектах грамадскага харчавання або нумар у гасцініцы, даведацца аб правядзенні акцый або спецыяльных прапаноў у гандлёвых аб'ектах, выклікаць аварыйную брыгаду, запланаваць візіт у салон прыгажосці, арганізаваць святочнае мерапрыемства, замовіць букет, запланаваць візіт на СТА і шматлікае іншае. (Дадатак даступны для запампоўкі на Android і iOS.)

Доступ да платформы «Мой горад» прадастаўляецца юрыдычным асобам удзельнікам праекта на ўмовах спецыяльна распрацаванай паслугі «Прадастаўленне доступу да платформы «Мой горад». У цяперашні час паслуга знаходзіцца ў доследнай эксплуатацыі, таму аплата з юрыдычных асоб не спаганяецца. Пасля ўводу ў эксплуатацыю бясплатны перыяд складзе 6 месяцаў. Пасля пераводу паслугі ў доследна-прамысловую эксплуатацыю будзе прадугледжана ўмераная абаненцкая плата: для юрыдычных асоб (гасразлік.) - 16 руб. без ПДВ, для юрыдычных асоб (бюджэт) - 12 руб. без ПДВ, для фізічных асоб (самазанятых, рамеснікаў і г.д.) – 12 руб.

Напаўненне інфармацыяй дадатка юрыдычныя асобы ажыццяўляюць самастойна пасля атрымання рэквізітаў доступу да платформы.

У напаўненні платформы могуць узяць удзел розныя суб'екты гаспадарання Лепеля і Лепельскага раёна. Для ўдзелу неабходна пакінуць заяўку на сайце: moygorod.by або звярнуцца ў сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам»: г. Лепель, вул.Валадарскага 72, тэл. +375 2132 62032.

Да спіса навін