Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
28 чэрвеня 2021

28 чэрвеня - Дзень вызвалення Лепеля

Горад Лепель вызвалены 28 чэрвеня 1944 г. у ходзе аперацыі «Баграціён», яе першай часткай Аршанска - Віцебскай аперацыі, якая праходзіла з 23 чэрвеня 1944 года па 28 чэрвеня 1944 года.

Горад Лепель апынуўся на мяжы 2 франтоў - I Прыбалтыйскага і III Беларускага. Перад войскамі I Прыбалтыйскага фронту стаяла задача, пасля акружэння Віцебска развіваць наступ на г. Лепель, для гэтага фарсіраваць Заходнюю Дзвіну, авалодаць Бешанковічамі, вызваліць Чашнікі і, ва ўзаемадзеянні з правым крылом III Беларускага фронту, наступаць на Лепель. Непасрэдна разграміць Лепельскую групоўку і авалодаць Лепелем павінны былі войскі пры 43-й арміі ва ўзаемадзеянні з 39-ай арміяй III Беларускага фронту.

Для вызвалення Лепеля, генералу Белабародаву (Камандуючаму 43 арміяй I Прыбалтыйскага фронту) Баграмян загадаў стварыць вайсковую рухомую групу. Танкавае ўзмацненне 43 арміі складалі 10 гв. танкавая брыгада палкоўніка Волкава М.В. і 39 гв. танкавая брыгада палкоўніка Калініна I.П.

Эфектыўную падтрымку аказалі лётчыкі генерала Папiвiна.

У гэты час гвардыі генерал Абухоў (3 мехкорпус) III Беларускага фронту) атрымаў загад выйсці да ракі Бярэзіны не пазней за 28 чэрвеня 1944г., авалодаўшы раёнам Бягомль, Плешчаніцы, Мсціж, для забеспячэння дзеянняў корпуса з поўначы. Генерал Абухоў паставіў перад камандзірам 7-й механізаванай брыгады Радзівонавым М.І. задачу авалодаць г. Лепелем і ўтрымліваць яго да падыходу пяхоты I Прыбалтыйскага фронту

26 чэрвеня пачалося наступленне 7 мехбрыгады (III Беларускі фронт) з раёна Лукомля. Абараняў г. Лепель 99-ы пяхотны полк немцаў.

Брыгада з баямі рухалася да Лепеля.

Подступы да г. Лепеля з паўднёвага ўсходу былі замінаваны і моцна абараняліся. Рухаючыся па дарозе Бор-Чэрцы-Залессе, брыгада павярнула ў в. Залессе направа і за ноч выйшла на шашы Камень-Лепель, і з паўночнага ўсходу (з боку ваеннага шпіталя) нечакана атакавала. У баях за г. Лепель вызначыліся: рота арт. лейтэнанта Плотнікава, рота арт. лейтэнанта Шэндрука Г., мотастралковыя роты батальёна Ф.А. Алабушава: на правым флангу прайшлі амаль увесь I квартал не спешваючыся. Адным з першых у Лепель уварваўся экіпаж танка гвардыі старшага лейтэнанта Віктара Аляксандравіча Музырава.

У скверыку, на цэнтральнай плошчы, загінуў лейтэнант Мікалай Сонін (ураджэнец г. Масква). Прымусіў замаўчаць варожы кулямёт, а сам загінуў, радавы Бягуноў Аляксей. У баях за г. Лепель загінулі гв. лейтэнант Аляксей Федасеевіч Сяроў з Варонежскай вобласці. У вызваленні г. Лепеля ўдзельнічаў 1203 сапёрны батальён, 211 штурмавая авіядывізія, частка сіл 385 штурмавой авіядывізіі, 253 знішчальная авіядывізія.

43 армія (I Прыбалтыйскі фронт) наступала таксама ў Лепельскім кірунку. Супраць яе гітлераўцы маглі выкарыстоўваць толькі частку 201 ахоўнай дывізіі і падраздзяленнi ваеннай школы 8-й танкавай арміі. У раён Лепеля гітлераўцы накіравалі 35 пяхотную дывізію.

25 чэрвеня 306 стралковая дывізія фарсіравала Заходнюю Дзвіну. У ноч на 27 чэрвеня галоўныя сілы 306 стралковай дывізіі фарсіравалі р. Ула.

357 стралковая дывізія (1 ск. 43 арміі) 27 чэрвеня вызваліла Бачэйкава. 27 чэрвеня вызвалілі Чашнікі і ўзяла кіраванне на Лепель

Асабліва жорсткія баі частакам 1 стралковага корпуса і танкавай групе прыйшлося вытрымаць на зыходзе 27 чэрвеня пры авалоданні вузлом дарог з населеным пунктам Плотка (цяпер Баброўскі с/с), у раёне Iконкі, Ласаснiца (р-н Межыцы). Немцы ў раён Лепеля падцягнулі 212 пяхотную дывізію.

У імклівым пераследзе суперніка стралковы корпус 43 арміі ўзаемадзейнічае з 46 мехбрыгадай і танкавай брыгадай з конна-механізаванай брыгады. III Беларускі фронт у 8 гадзін 28 чэрвеня 1944г. уварваўся ў г. Лепель і пасля непрацяглых баёў авалодаў ім. Першым уварваўся ўзвод 712 знішчальнага супрацьтанкавага палка мл. лейтэнанта Бадаляна.

Удзельнічалі ў баях за Лепель і воіны 10 тбр. (камандзір Волкаў Н.В.)

Заняццем г. Лепеля, важнага апорнага пункта, і вузла шашэйных дарог у аператыўнай глыбіні абароны 3й танкавай арміі немцаў, а таксама захопам плацдармаў на процілеглым беразе ракі Эса, войскі 43 арміі скончылі Аршанска - Віцебскую аперацыю.

У баях за вызваленне Лепельскага раёна была адзначана вялікая колькасць савецкіх воінаў і партызан. Сярод іх і Герой Савецкага Саюза гвардыі радавы, сапёр 62-га асобнага гвардзейскага сапёрнай батальёна 3-га гвардзейскага мех. корпуса Віктар Сідаровіч Кладзiеў. Нарадзіўся ў Белгарадскай вобласці, аддаў жыццё за вызваленне беларускай зямлі 30 чэрвеня 1944 года, пад час навядзення пераправы праз раку Бярэзіна на дарозе Лепель-Бягомль. Ён пахаваны ў вёсцы Крайцы.

Да спіса навін