Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
29 сакавіка 2024

52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён адкрывае чарговы пошукавы сезон

На працягу пошукавага сезона палявыя пошукавыя работы будуць праведзены на 123 аб'ектах. Яны пройдуць у 48 раёнах нашай краіны.

Падраздзяленні працягнуць правядзенне пошукавых работ у рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ва ўрочышчы "Уручча" Мінскага раёна Мінскай вобласці, а таксама пачнуць правядзенне работ па пошуку няўлічаных воінскіх пахаванняў у Гродне і Гродзенскім раёне.

Сумесна з ваярамі-пашукавікамі ў пошукавых работах таксама прымуць удзел 8 грамадскіх пошукавых аб'яднанняў і пошукавых клубаў Беларусі, 5 пошукавых клубаў рэгіянальных пошукавых грамадскіх аб'яднанняў Расійскай Федэрацыі і 1 пошукавы клуб Рэспублікі Казахстан.

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва ваенных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі запланаваны абмен вопытам правядзення пошукавых работ паміж беларускімі і расійскімі ваеннымі пашукавікамі.

Да спіса навін