18 верасня 2024
Асабліва маштабна 17 верасня прайшло вячэрняе ўрачыстае мерапрыемства да Дня народнага адзінства "Мы лёсам краіны сваёй паяднаны!" у раённым Доме культуры
Цёплыя і сардэчныя віншаванні на адрас лепельчан прагучалі з вуснаў старшыні райвыканкама Міхаіла Кісялевіча, які адзначыў, што сёння мы святкуем маладое, але значнае свята. Яго глыбокі сэнс і важнае значэнне вызначана нашай гісторыяй.
Гісторыя нашай краіны поўная выпрабаванняў, але беларусы заўсёды знаходзілі ў сабе сілы аб'яднацца. Народнае адзінства - гэта наша сіла пераадольваць любыя цяжкасці і рухацца наперад.
Свае нумары прадставілі лепшыя творчыя калектывы і артысты Лепельшчыны. А пад песню "Бацька ў нас круты" гледачы апладзіравалі стоячы.
Таксама ў фае РДК працавала выстава карцін з выявай прыгожых мясцін Лепельшчыны.