Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
30 студзеня 2020

Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку - 95 гадоў

30 студзеня ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» сустракае 95 гадовы юбілей - салідная дата ў айчыннай практыцы аховы ўнікальнай прыроднай спадчыны.

Створаны ён для аховы і гадоўлі рэдкіх відаў жывёл, якія занесены у нацыянальную Чырвоную кнігу, і птушак. Уваходзіць у сусветную сетку біясферных запаведнікаў ЮНЕСКА.
Дзякуючы сваёй біялагічнай разнастайнасці і ўнікальнасці прыродных комплексаў запаведнік мае выключную значнасць не толькі для Беларусі, але і для ўсёй Еўропы ў цэлым. Тут прысутнічаюць чатыры тыпу экасістэм: густыя лясы, гразкія балоты, хуткаплынныя вадаёмы і чыстыя лугі. Асноўным тыпам з'яўляюцца лясы, якія займаюць каля 89 працэнтаў тэрыторыі запаведніка.
Да гістарычных славутасцяў запаведніка адносяцца старажытныя курганы, Бярэзінская водная сістэма - адзін з старажытных гандлёвых шляхоў з «варагаў у грэкі», месцы бітваў Айчыннай вайны 1812 года.
Бярэзінскі біясферны запаведнік для нашага раёна і краіны ў цэлым - месца ўнікальнае. Тут, захоўваючы традыцыі, глядзяць у будучыню. Віншуем!
Наталля Храпавіцкая.

Да спіса навін