Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
13 кастрычніка 2021

Дарагія жанчыны! Ад усёй душы віншуем Вас з Днём маці!

Дзень маці - адно з самых цёплых святаў, прысвечаных самым блізкім і дарагім сэрцу людзям - нашым мамам. Вялікая і святая матчына любоў з калыскі сагравае і аберагае нас, дапамагае пераадольваць жыццёвыя нягоды, спадзявацца, верыць у поспех. І не важна, колькі нам гадоў - мамчына добрае слова, яе ласкавы погляд, мудры савет патрэбны і дзіцяці, і даросламу.

Вялікая мацярынская праца заўсёды будзе самай ганаровай і значнай. Святкаванне Дня маці - гэта выдатная магчымасць выказаць сваю падзяку і бязмежную ўдзячнасць за ўсё, што робяць для нас нашы мамы, за іх любоў і разуменне. У гэты дзень выказваем асаблівую падзяку маці-гераіням, шматдзетным мамам, жанчынам, якія сталі другімі мамамі дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў.

Дарагія мамы! Прыміце словы падзякі, любові і павагі! Зямны паклон Вам за вашу нястомную працу, бязмежнае цярпенне, душэўную шчодрасць. Хай у Вашых вачах не згасаюць усмешкі! Жадаем Вам здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення і ў адказ цяпла ад вашых дзяцей!

Да спіса навін