Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
3 мая 2024

Дэлегат УНС Андрэй Балотнік "Падзея запомніцца надоўга"

Сёння дэлегат УНС Андрэй Балотнік падзяліўся асабістымі эмоцыямі і ўражаннямі ад двух насычаных дзён пасяджэння з калектывам ТЦСАН Лепельскага раёна.

– Мая галоўная задача – данесці да вас тыя рашэнні, якія былі прыняты падчас УНС, - адзначыў Андрэй Леанідавіч.

Спікер распавёў, як праходзіў сход, якія тэмы былі агучаны і якія рашэнні прыняты ўдзельнікамі.

Важным вынікам пасяджэння стала зацвярджэнне ключавых дакументаў – Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны нашай дзяржавы. Новая рэдакцыя Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь павінна зрабіць наша жыццё паўнавартасным, засцерагчы краіну і людзей, абараніць ад пагроз і іх крыніц. Што да Ваеннай дактрыны, то ў ёй падкрэсліваецца, што Беларусь - міралюбівая краіна, якая нікому не пагражае, а спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржавы, а тым больш пагроза прымянення ваеннай сілы або агрэсія будуць спыняцца з выкарыстаннем усяго наяўнага патэнцыялу.

Таксама прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні:

— Шмат грамадзян пражывае ў вёсцы, дзе пячное ацяпленне. У нашым раёне няма печніка, да якога можна было б звярнуцца. 

Прагучала і пытанне па спартыўнай тэме: 

— Раней праводзіліся ў раёне шматлікія спаборніцтвы па футболе, наша каманда была адна з наймацнейшых у рэспубліцы. Як аднавіць гэту традыцыю?

Андрэй Леанідавіч паабяцаў разгледзець пытанні ў рамках сваіх паўнамоцтваў. 

Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"

Да спіса навін