Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
25 чэрвеня 2021

ДЗЕНЬ БАЦЬКІ

Кожную трэцюю нядзелю чэрвеня ў многіх краінах свету адзначаецца Міжнародны Дзень бацькі. У нас гэта свята пакуль не набыло статус афіцыйнага, але гэта не перашкаджае нам ад усёй душы віншаваць нашых выдатных мужчын, якіх лёс узнагародзіў вялікі адказнасцю, непараўнальнай радасцю і асаблівым статусам - званнем бацькі.

Галоўнае пакліканне мужчыны - усё-ж не бізнэс і кар'ера, а сям'я і бацькоўства. Той мужчына, які гэта разумее і прымае - па-сапраўднаму рэалізаваны і шчаслівы.

Перафразуючы вядомую прымаўку - «бацькоўству ўсё ўзросты пакорлівыя».

А што ж у нас на Лепельшчыне? За апошнія пяць гадоў самым маладым бацькам стаў 17-гадовы хлопец, а самым узроставым - 54-гадовы мужчына.

Сярэдні ўзрост, калі мужчына становіцца бацькам - 29 гадоў, самая вялікая колькасць тат - ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў. Гэта чакана, паколькі менавіта ў гэтым узросце маладыя людзі часцей за ўсё пачынаюць задумвацца аб будучыні сваёй сям'і і працягу свайго роду.

Статус шматдзетных нашых мужчын не палохае: з 2015 года шчаслівымі бацькамі траіх дзяцей сталі 347 мужчын, чацвёра дзяцей нарадзілася ў 70 тат, 23 чалавекі горда назвалі сябе бацькамі пецярых дзяцей, а трое лепельскіх тат бязмерна шчаслівыя сваімі шасцю дзеткамі, а ў аднаго таты - не паверыце - сямёра дзяцей! Прычым самае малодшае дзіця з'явілася на свет праз 19 гадоў пасля нараджэння самага старэйшага.

Як вядома, не заўсёды дзеці нараджаюцца ў шлюбе. Часам маладыя бацькі, не жадаючы рэгістраваць свае адносіны, усталёўваюць бацькоўства. Сярэднi ўзрост такіх пап - 34 гады. Аднак колькасць заяў на ўсталяванне бацькоўства з году ў год падае. Так калі ў 2013 годзе ў раёне зарэгістравалі 122 устанаўленнi бацькоўства, то ў апошнія пару гадоў гэта лічба не перавышае 40 заяў. Гэта сведчыць аб тым, што бацькі сталі больш адказна ставіцца да планавання сям'і і з'яўлення дзяцей.

Прызнаць нарадзілўшаеся дзіцяці сваім ніколі не позна. Часам бацькоўства ўсталёўваюць ўжо пасля дасягнення дзіцём паўналецця. Так, адзін з бацькоў «паспеў» да афіцыйнага прызнання сябе бацькам свайго дарослага 25-гадовага дзіцяці толькі ў 66 гадоў. Але гэта, хутчэй, выключэнне з правілаў.

Жадаем нашым мужчынам быць не проста бацькам для сваіх дзяцей, а лепшым сябрам, настаўнікам і арыенцірам па жыцці!

 

Алена Бельская

Да спіса навін