Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
1 мая 2024

Кіраўніцтва Лепельскага раёна віншуе са Святам працы

Паважаныя жыхары раёна!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні са святам працы!

Гэты дзень стаў сімвалам яднання ўсіх працуючых. Для людзей старэйшага пакалення Першамай па-ранейшаму ўвасабляе працоўную салідарнасць, для моладзі - вясновае абнаўленне і надзею на будучыню.

Сёння важна захаваць добрыя традыцыі, закладзеныя многімі пакаленнямі, і выхаваць у нашых дзецях любоў і павагу да людзей працы, пачуццё абавязку і адказнасці.

Асобыя словы падзякі ветэранам — усім, хто добрасумленна працаваў на карысць нашай краіны і пайшоў на заслужаны адпачынак.

Няхай жыццё будзе напоўнена цікавай працай і творчасцю, смелымі задумамі і яркімі ідэямі.

Няхай у кожным доме і ў цэлым у нашай краіне будуць мір, згода і разуменне. Выдатнага ўсім  настрою, моцнага здароўя і шчасця.

Да спіса навін